Польская армія пачала апэрацыю «Rengaw» на мяжы зь БеларусьсюМіністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Польская армія пачала апэрацыю «Rengaw» на мяжы зь Беларусьсю

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас наведваньня базы ў Ярылуўцы ў Падляскім ваяводзтве на ўсходзе Польшчы заявіў, што на мяжы створаная вайсковая група для правядзеньня апэрацыі «Rengaw». Мэта апэрацыі — стрымліваньне і неадкладная рэакцыя ў выпадку патрэбы. Блашчака цытуе партал wpolityce. pl:

Паводле Блашчака, актуальная сытуацыя на мяжы трывожная:

«Няма сумневаў, што мяжа Польшчы ў небясьпецы. Мы назіраем працяглы ціск на польскай мяжы, спробы нелегальна перасекчы мяжу мігрантамі, якіх да гэтага заахвочвае беларускі рэжым. Няма сумневаў, што беларускі рэжым супрацоўнічае з Крамлём. Гэтая акцыя накіраваная супраць Польшчы з мэтай дэстабілізацыі нашай краіны. Перакананы, што гэтая акцыя праваліцца дзякуючы службе Войска Польскага і ўсяго, што зьвязана з умацаваньнем мяжы зь Беларусьсю».

https://smarturl.click/qZRw