Амбасада ЗША ў Мінску апублікавала папярэджанне для сваіх грамадзян у Беларусі. Ім раяць пакінуць нашу краіну.
Дыпламатычнае ведамства нагадала, што Літва 18 жніўня закрыла два пагранічныя пераходы з Беларуссю — “Шумскас” і “Цвярачус”:
— Іншыя памежныя пераходы застаюцца адчыненымі. Не ездзіце ў Беларусь. Грамадзяне ЗША ў Беларусі павінны неадкладна пакінуць краіну.