Рада БНР выпусціла заяву з заклікам успрымаць спадчыну ВКЛ як супольную для Беларусі і Літвы.
Гэта адбылося на фоне нядаўніх заяваў літоўскага чыноўніка Лаўрынаса Касчунаса, які выказаў занепакоенасць тым, што нібыта ўсё большая частка беларусаў, што жывуць у Літве, прэтэндуюць на прысабечванне гісторыі гэтай краіны ды гісторыі Вільні ў прыватнасці.
Рада БНР апублікавала заяву, у якой сцвярджае наступнае:
“Рада БНР падкрэслівае, што любы публічны канфлікт між беларусамі і літоўцамі ёсць перадусім выгодны нашым супольным ворагам — дыктатарскай пуцінскай Расiі, а таксама яе сатэліту, рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Спробы аспрэчыць права любога з нашых народаў называць сябе спадкаемцамі Вялікага княства Літоўскага і лічыць гістарычную Літву сваёй дзяржаваю ёсць гістарычна беспадстаўнымі, заведама дэструктыўнымі.
Рада БНР канстатуе, што спадчына Вялікага княства Літоўскага сталася падмуркам для нацыянальнай ідэнтычнасці як сучасных беларусаў, так і сучасных літоўцаў”.
Прачытаць заяву цалкам можна тут.