На юбілейным саміце NATO абвясьцілі пра перадачу Ўкраіне новых сістэм супрацьпаветранай абароны

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

На адкрыцьці юбілейнага саміту NATO абвясьцілі пра перадачу буйнога пакету дапамогі Ўкраіне

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адкрыў саміт у Вашынгтоне, абвясьціўшы аб перадачы Ўкраіне пяці новых стратэгічных сыстэмаў супрацьпаветранай абароны, у тым ліку чатырох батарэй Patriot і адной SAMP/T. Згодна з апублікаванай Белым домам сумеснай заявай кіраўнікоў пяці краін, ЗША, Нямеччына і Румынія паставяць Украіне дадатковыя батарэі Patriot, Нідэрлянды — кампанэнты той жа сыстэмы, а Італія — SAMP/T сыстэму.

Акрамя таго, ЗША і саюзьнікі перадаюць Украіне дзясяткі сыстэм меншай далёкасьці.

https://smarturl.click/O0mab