Галоўныя навіны 20 – 26 лістапада. Чарвякоў, які ўзначальваў Мінэканомікі, прызначаны амбасадарам у…

*

Галоўныя навіны 20 – 26 лістапада.

Чарвякоў, які ўзначальваў Мінэканомікі, прызначаны амбасадарам у Кітаі, экс-дырэктар ДФР КДК Маршалаў — у Зімбабвэ.

Лукашэнка стварыў пры сабе Савет па стратэгічных праектах.

Беларусь і Расія наклалі вета на зацвярджэнне Эстоніі старшынёй АБСЕ ў 2024 годзе.

Парламент Украіны падтрымаў увядзенне на 50 гадоў санкцый супраць Беларусі і РФ у абаронна-прамысловай сферы.

ППНС падтрымала ўвядзенне адмінадказнасці за неданясенне аб здачы жылля іншаземцам.

Урад вызначыў парадак узгаднення выезду за мяжу для чыноўнікаў і дзяржслужачых.

ЦВК: Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.

Падоўжаны тэрмін бяспошліннага ўвозу электрамабіляў у краіны ЕАЭС.

(Цяжкі) тэст пра малавядомыя словы беларускай мовы.

На відэа: Ціханоўская правяла перамовы з віцэ-канцлерам і міністрам замежных справаў Германіі.