Знешні доўг Беларусі складае 36,7 млрд долараў, на кожнага жыхара прыпадае 4 тысячы долараў

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

4 тысячы долараў знешняга доўгу прыходзіцца на кожнага жыхара краіны. Агулам Беларусь павінная 36,7 млрд долараў.

Крыху цешыць, што валавы доўг знізіўся да 49,6% — напачатку года ён складаў 54,4%.

Але выглядае, што ўлады не надта заклапочаныя пытаннем. Саўмін пастанавіў выплаціць заробкі на 8,7 млн рублёў супрацоўнікам Мінлясгасу грашыма, якія планавалі скіраваць якраз на пагашэнне запазычанасці.