Вайскоўцы таксама паклалі вока на дроны, якія ёсць у беларусаў. Праз тры месяцы набудзе моц забарона…

Вайскоўцы таксама паклалі вока на дроны, якія ёсць у беларусаў. Праз тры месяцы набудзе моц забарона на захоўванне і выкарыстанне беспілотнікаў. Сілавічкі тут як тут: яны прапануюць паўдзельнічаць у “крутой ініцыятыве” — “перадаць свой квадракоптар або іншы лятальны апарат ва Узброеныя Сілы і іншыя вайсковыя фарміраванні”.

Вось гэтыя “іншыя вайсковыя фарміраванні” і выклікаюць больш за ўсё пытанняў. Хто можа гарантаваць, што дрон, які вы перададзіце беларускім вайскоўцам, не апынецца ў руках вагнераўцаў ці не будзе скарыстаны расіянамі ў вайне супраць Украіны? Ніхто.

А крыху раней за вайскоўцаў дронамі беларусаў зацікавіўся Чырвоны Крыж.