Лукашэнка сустрэўся з Аліевым, абмяркоўвалі «мадэрнізацыю» ў Нагорным КарабахуКіраўнік Азэрбайджану …

Лукашэнка сустрэўся з Аліевым, абмяркоўвалі «мадэрнізацыю» ў Нагорным Карабаху

Кіраўнік Азэрбайджану пацьвердзіў, што беларускі бок прапанаваў яму мадэрнізацыю і будаўніцтва архітэктурных аб’ектаў у Нагорным Карабаху. Сёлета азэрбайджанскія войскі занялі тэрыторыю рэгіёну, а мясцовае армянскае насельніцтва было вымушана масава выяжджаць у Армэнію.

Здымкаў з сустрэчы з Ільхамам Аліевым дзяржаўныя СМІ не падаюць. Неўзабаве Лукашэнка наведае Баку зь візытам.

У Санкт-Пецярбургу 26 сьнежня адбываецца неафіцыйны саміт СНД. У ім, пасьля ігнараваньня менскага саміту ўвесну, бярэ ўдзел прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян. Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1» у сваім выпуску апоўдні паказаў Лукашэнку толькі эпізадычна, не прыводзячы ягонай прамовы. З рэпартажаў замежных каналаў стала вядома, што ў палітыка праблемы з голасам і зноў трасецца галава.

Скрыншот зь відэа Беларусь 1