Сітуацыя Валера Кавалеўскага была даволі цікавай з пункту гледжаньня метадалогіі барацьбы з фактамі…

Сітуацыя Валера Кавалеўскага была даволі цікавай з пункту гледжаньня метадалогіі барацьбы з фактамі.

У большасьці чатаў ішла адна і тая ж сьхема:
Стадыя 1 – гэта ўсё фэйк, бо так ня можа быць.
Стадыя 2 – гэта розныя людзі.
Стадыя 3 – гэта ўсё фэйк, таму што фоты падробка, крыніцы ненадзейныя.
Стадыя 4 – гэта ўсё паклёп і падтасоўка, таму што гэта паходзіць ад Віруса, а яму проста нельга верыць.
Стадыя 5 – Кавалеўскі абнуляе ўсе папярэднія, тым што пацьвярджае адносіны, але адмаўляе пэўныя рэчы. Усё зводзіцца да таго, што гэта напад на кабінет.
Стадыя 6 – раптоўна хаваюцца абаронцы і труць каменты, таму што яны не адпавядаюць таму, што кажа сам Валер Кавалеўскі.
Стадыя 7 – новая хлусьня таксама знаходзіць абвяржэньні.

За ўвесь час з Валерам Кавалеўскім зьвязалася толькі два СМІ. Еўрарадыё, каб паразмаўляць пра Палесьсе і радыё Ўнэт, каб задаць пэўныя пытаньні, адказы на якія гэта была стадыя 5-7.

Высновы.
Чаму мы павінны давяраць палітыкам, якія хлусяць проста ў вочы ў простых справах?
Чаму мы павінны давяраць СМІ, якія абыходзяць важныя праблемы?
Чым гэта ўсё адрозьніваецца ад лукашызму? Не перамаглі аднога цмока, а ўжо маем другога. Ці гэта проста другая галава аднаго й таго ж?

Праўда нягледзячы на ўсе спробы яе дыскрэдытацыі перамагае.
Прафесійныя дыскрэдытары карыстаюцца адной і той жа методыкай, і іх ў выніку можна прыгожа пасадзіць у калужу.