Стала вядома, што крымінальную справу берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава будуць разглядаць у Кастрычніцкім судзе Магілёва. Дата пачатку працэса пакуль невядома.
Раней планавалася, што суд адбудзецца ў Брэсце, аднак старшыня Брэсцкага абласнога суда накіраваў справу блогера ў Вярхоўны суд для змены падсуднасці – каб справа разглядалася па-за межамі Брэсцкай вобласці.