18 траўня адбыліся першыя судовыя паседжанні суда Бярозаўскага раёна над затрыманымі ў суботу 15 траўня белаазёрцамі
Івана Бярынчыка судзіла старшыня суду Наталля Вакульчык, Валера Вашкевіча – судзьдзя Наталля Мінчанка.
Яны адсядзелі ў Бярозаўскім ізалятары часовага ўтрыманьня 72 гадзіны пасля затрымання (Бярынчык нават 73 гадзіны). Абодва запатрабавалі абаронцаў, і паседжаньні адклалі на 31 траўня, пачатак а 11:30.
15 траўня былі затрыманыя таксама Таццяна Брыч і Віктар Хлябец. Але яны былі дастаўленыя ў раёную бальніцу после вобшукаў і допытаў. Усе яны былі затрыманыя, як удзельнікі “пікету”.