«Расцэньваю як шанец паглядзець Еўропу». Намеснік дырэктара з Бярозы пра вымушаны ад’езд у Польшчу і працу дальнабойшчыкам
Зміцер Юркевіч разам з жонкай працавалі на «Бярозабудматэрыялах». Усё змянілася, калі мужчына разаслаў па горадзе ліст з асуджэннем гвалту пасля выбараў і падтрымаў жаночыя акцыі. З працы прыйшлося звольніцца. Пасля няўдалай спробы ўладкавацца ў іншым месцы ў Бярозе Зміцер прыняў рашэнне шукаць сябе за мяжой.
У інтэрв’ю «Нашай Ніве» ён расказаў пра пераезд разам з жонкай і дзецьмі ў Польшчу і тое, якім бачыць сваё вяртанне на радзіму.
«Я меў заробак каля тысячы даляраў, але грошы — не галоўнае. У 2020-м годзе я пабачыў, як затрымлівалі людзей, якія проста збіралі подпісы за Ціханоўскую. А потым выбары, гвалт — такі, з якім немагчыма суіснаваць далей, бо гэта тупік у развіцці краіны».
«Пакуль усе простыя людзі не зразумеюць, што іншых варыянтаў, апроч змены ўлады, няма, і не паспрабуюць паўплываць на сітуацыю, краіна будзе скачвацца ў прорву галечы і бязмежжа».
Цалкам па спасылцы