Палітвязня Аляксандра Кабанава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў
Менавіта такое рашэнне 14 снежня прыняла суддзя г. Наваполацка Ірына Жарова. Праз тыдзень пасля суда брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава з наваполацкай калоніі №1 перавялі ў магілёўскую турму №4.
Раней у калоніі Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання». Палітвязень прадугледжваў, што яго могуць перавесці на турэмны рэжым:
«І падобна да НГ будзе суд, і мяне перавядуць на іншы рэжым – турэмны. Альбо ў Магілёў, альбо ў Жодзіна. Перадач больш не будзе амаль да канца тэрміну, спатканняў таксама, па званках не ведаю. Атаваркі ў мяне няма. Ну неяк так…»
Аляксандр Кабанаў быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК. У няволі палітвязня ўтрымліваюць ужо паўтара года.
Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А