“Ваенны лекар з Сірыі” выбавіў у пенсіянеркі з Бярозаўскага раёна звыш 24 тыс. рублёў
У студзені 2022 года 69-гадовая жыхарка Бярозаўскага раёна пазнаёмілася на адным з сайтаў з мужчынам, які назваўся ваенным лекарам з Сірыі. Падчас перапіскі “ваенны лекар” распавёў жанчыне пра сімпатыю да яе і гатоўнасць прыехаць у Беларусь, каб ажаніцца з ёй.
Але для скасавання кантракту ён нібыта мусіць выплаціць свайму працадаўцу кампенсацыю. Даверлівую жанчыну ён папрасіў перавесці на яго рахунак грошы, абяцаючы пры сустрэчы пакрыць усе яе выдаткі. Увогуле пацярпелая пералічыла больш за 24 тысячы рублёў.