Блогеры з Брэста Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў выйшлі на волю. Яны адбылі тэрміны цалкамПра г…

Блогеры з Брэста Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў выйшлі на волю. Яны адбылі тэрміны цалкам

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Анатоль Лябедзька. У красавіку 2021 году іх асудзілі да трох гадоў калоніі за “арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак” і абразы прадстаўнікоў улады і суддзі.

Сяргей Пятрухін адбываў тэрмін у калоніі “Віцьба”, а Кабанаў — адразу ў наваполцкай калоніі, а потым яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму.