Крыніцы: Супрацоўнікам МНС у Пінскім раёне паведамілі аб магчымай цэнтралізаванай эвакуацыі іх сем’я…

Крыніцы: Супрацоўнікам МНС у Пінскім раёне паведамілі аб магчымай цэнтралізаванай эвакуацыі іх сем’яў “у выпадку пачатку спецаперацыі”.

Інфармацыя пра гэта паступіла @pozirkonline ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй.

“Кіраўніцтва сказала: “У выпадку пачатку спецаперацыі ведайце, што вашы сем’і будуць цэнтралізавана эвакуяваныя”, — сказаў суразмоўца.

Паводле яго слоў, некаторыя сем’і пачалі збіраць “трывожны чамаданчык” і разважаюць аб самастойным ад’ездзе да сваякоў падалей ад мяжы.

З 24 лютага мінулага году тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца Расіяй для ваеннай агрэсіі ва Украіне. На поўдні Беларусі пастаянна знаходзяцца расійскія вайскоўцы, праводзяцца бясконцыя сумесныя вучэнні з выкарыстаннем самых разнастайных узбраенняў.