Белаазёрск (Бярозаўскі раён): следчыя правяралі тэлефоны дзяцей і дапытвалі ў СК без дазволу бацько…

Белаазёрск (Бярозаўскі раён): следчыя правяралі тэлефоны дзяцей і дапытвалі ў СК без дазволу бацькоў

Як стала вядома берасцейскай «Вясне», 31 студзеня следчыя з Бярозы прыехалі ў белаазёрскі каледж электратэхнікі. Там «з мэтай праверкі тэлефонаў на экстрэмісцкія матэрыялы» правяралі тэлефоны 5 дзяцей, іх сацсеткі.

Пасля трох з іх павезлі з Белаазёрску ў Бярозу на фактычны допыт. У Следчым камітэце на павышаных танах дзяцей пыталі пра спаленыя дзяржаўныя сцягі ў Бярозе (нібыта іхныя тэлефоны былі на прыблізным месцы пашкоджання чырвона-зялёных сцягоў). Усё гэта адбывалася без дазволу бацькоў.

На фота: будынак Белаазёрскага дзяржаўнага каледжу электратэхнікі. Крыніца: сайт каледжу