Як падтрымаць вызваленых сёння?На волю выйшлі 123 зняволеныя – у іх ліку палітычныя. Яны хутка буду…

13.12.2025BelPol

Як падтрымаць вызваленых сёння?

На волю выйшлі 123 зняволеныя – у іх ліку палітычныя. Яны хутка будуць у бяспецы – і ім спатрэбіцца дапамога. Але рэсурсы арганізацый і ініцыятыў абмежаваныя – таму заклікаем, калі гэта бяспечна для вас, зрабіць данат. Нават €5 дапамогуць набыць рэчы для закрыцця базавых патрэб.

Дапамагчы грашыма:

BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных.

Яшчэ можаце падтрымаць збор фонда «Краіна для жыцця», які таксама будзе дапамагаць вызваленым.

У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя», «Dissidientby».

Палітзняволеныя змогуць размясціцца ў шэлтарах «Краіны для жыцця» і «Дапамогі». Зрабіце данат на тэрміновы збор КДЖ і падтрымайце «Дапамогу».

Дапамагчы іншым чынам:

Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных, можаце знайсці на сайце.

Калі вы хацелі б чымсьці дапамагчы матэрыяльна ці як валанцёр (-ка) – запоўніце форму.

Па пытаннях вызваленых палітзняволеных запушчаная гарачая лінія:
@hotline202512

Давайце пакажам палітычным зняволеным, што мы, як і заўсёды, гатовыя іх падтрымаць.