СТРАТЫ Ў ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГАБатальён “Літвін” і батальён “Волат” панеслі страты.Загінула чацвёра нашы…

СТРАТЫ Ў ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА

Батальён “Літвін” і батальён “Волат” панеслі страты.
Загінула чацвёра нашых герояў.
Мы знаходзімся на сувязі з роднымі і блізкімі загінуўшых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў.
Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй.
Рана ці позна, імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі!
Загучаць яны ў назвах вуліц, у падручніках гісторыі і ў песнях роднага народа.

УВАГА! Ніякую камунікацыю праз сетку ” Viber ” з роднымі і знаёмымі сваякоў мы НЕ ВЯДЗЕМ!

Жыве Беларусь!