​BELPOL атрымаў геральдычны знак!Як мы раней паведамлялі, Геральдычная рада “Пагоня” распрацавала і …

BELPOL атрымаў геральдычны знак!

Як мы раней паведамлялі, Геральдычная рада “Пагоня” распрацавала і перадала ў карыстанне аб’яднанню сілавікоў Беларусі BELPOL геральдычны знак.

Важным крокам у перадачы геральдычных знакаў у карыстанне BELPOL сталася падзея, якая адбылася 19 студзеня 2024 года ў Варшаве, дзе прадстаўнікі Рады ва ўрачыстай атмасферы перадалі сімвалы, падкрэслiваючы значэнне супрацоўніцтва для вяртання ў Беларусь дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова.

Гэты сімвал, выкананы, дарэчы, з металу знішчанага ва Украіне расейскага танка Т-72, стае своеасаблівым мастом паміж мінулым і сучасным, увасабляючы ў сабе ідэю абнаўлення і трансфармацыі.

Мы дзякуем Геральдычнай радзе “Пагоня” за выкананую працу і за стварэнне унікальнага сімвала, які будзе служыць не толькі знакам адзінства сілавых структур будучай Беларусі, але і выразам нацыянальнага гонару і адказнасці перад грамадзянамі.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Падтрымаць BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin:
1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal:
[email protected]

Сувязь с BELPOL – [email protected]
Чат-бот – @belpolinfobot
Кантакт для СМІ – @BELPOLMEDIA
Сайт – https://belpol.pro