​Дапаможам блогеру Сяргею Пятрухіну наладзіць побыт пасля эвакуацыі!https://bysol.org/be/private/ser…

Дапаможам блогеру Сяргею Пятрухіну наладзіць побыт пасля эвакуацыі!

https://bysol.org/be/private/sergeypetruhin/

Сяргей Пятрухін – блогер з Берасця, аўтар YouTube-каналаў «Народны рэпартэр» і «Youtube-дэпутаты».

За 2 месяцы да выбараў, 16 чэрвеня 2020 года, яго затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Пазней, у сувязі з падзеямі ў Горадні, калі затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага, яго абвінавацілі па 342 артыкуле (арт. 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў суд. Сергея і яго калегу-блогера Аляксандра Кабанава скаралі на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пятрухін быў прызнаны палітвязнем і выйшаў на волю ў снежні 2022 года.

Пасля вызвалення жыў у Беларусі. Аднак бачыў, што хмары згушчаюцца, і праз страх зноў быць арыштаваным і атрымаць тэрмін, ён вырашыў з’яжджаць. Таму 10 лютага 2024 года з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з’ехаў з краіны.

Цяпер Сяргей Пятрухін мае патрэбу ў падтрымцы на першы час. Яму трэба зняць кватэру, аплаціць базавыя патрэбы і набыць просты ноўтбук для працы.

Падтрымаем Сяргея! Разам да Перамогі!

Жыве Беларусь!