231 год таму прынялі Канстытуцыю Рэчы Паспалітай – 3 траўня 1791 года!
Гэта першая Канстытуцыя ў Еўропе i другая ў свеце, якая моцна рэфармавала жыццё нашых продкаў. Можам ганарыцца, што ў свой час мы былі перадавыя ў юрыдычнай думцы. У свабоднай Беларусі гэты дзень, як у суседзяў, зможа стаць святочным, а лепшым ушанаваннем стане вяртанне прававой дзяржавы. Са святам!