Нi кветак, нi свечак.
Учора, 12 лістапада, каля беларускай амбасады ў Кiеве прайшла акцыя памяцi загiнулага ад рук мiлiцыянтаў Рамана Бандарэнкі.
Да поздняй ночы да брамы амбасады беларусы Кiева неслi кветкi i знічкі. Але, як паведамляюць відавочцы, сёння ўсё гэта прыбралi. Сёння, 13 лістапада, а 15-й гадзіне, беларусы Кіева зноўну збіраюцца ля амбасады, каб ушанаваць памяць героя.
Тым часам у Беларусі зноў масавыя затрыманнi. Але гэта не можа спынiць народны дух. Па ўсёй краiне таксама праходзяць акцыi памяцi. Некаторыя збiраюцца на сваiх працоўных месцах. Як працаўнікі БелАЗу.
Нагадаем, Раман Бандарэнка быў жорстка затрыманы карнікамі ў цывільным ва ўласным двары на Плошчы Пераменаў, калi невядомыя прыйшлі зрэзаць бела-чырвона-белыя стужкi.
Рамана збiлi i павезлi ў Цэнтральны РАУС горада Менску. Потым, ужо ў непрытомным стане, даставілі ў шпiталь, дзе ён знаходзiўся ў коме пасля аперацыi i, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр.