БЕЛАРУСЫ РАЗГАРНУЛІ 30-МЯТРОВЫ БАНЕР ПАД АМБАСАДАЙ У КІЕВЕСёння пяты дзень памяці загінулага ад рук …

БЕЛАРУСЫ РАЗГАРНУЛІ 30-МЯТРОВЫ БАНЕР ПАД АМБАСАДАЙ У КІЕВЕ

Сёння пяты дзень памяці загінулага ад рук улады Рамана Бандарэнкі. Беларусы працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту. Але жорсткасць сілавікоў ня ведае межаў. Па розным дадзеным, учора на Радзіме затрымалі больш за тысячу чалавек.

Народная памяць для сілавікоў нішто, як і імя кожнага з забітых дагэтуль людзей. Яны знішчылі мемарыял на Плошчы Перамен. Ня гледзячы на гэта беларусы па ўсім свеце працягваюць адстойваць свае правы і памяць забітых.

У нядзелю беларусы Кіева збіраліся на плошчы Перамогі. Уласнымі рукамі яны зрабілі 30-мятровы банер, які пранеслі да беларускай амбасады. Там яго разгарнулі насупраць будынку, дзе ўжо чацвёртыя содні беларусы нясуць вахту каля мемарыяла Раману Бандарэнкі. Каб ніхто, ні АМАП (як у Мінску) ні супрацоўнікі амбасады (як раней тут у Кіеве) болей яго ня знішчылі.

Запрашаем як беларусаў, так і ўкраінцаў падтрымаць Варту Святла сваёй прысутнасцю, а таксама гарачымі кавай, гарбатай, ежай, свечкамі і лампадкамі. Акрамя гэтага вы можаце самі падтрымаць народную памяць кветкамі, плакатамі ды ўласнай прысутнасцю ўдзень ці ўначы.

Каля амбасады Беларусі,
Міхайла Кацюбінскага, 3.
Сувязь з валанцёрамі +380687914115