Заўтра, у нядзелю 15 лістапада, а 13:00, у Міхайлаўскім Саборы Кіева (Міхайлаўская плошча) адбудзецц…

Заўтра, у нядзелю 15 лістапада, а 13:00, у Міхайлаўскім Саборы Кіева (Міхайлаўская плошча) адбудзецца паніхіда па забітым лукашэнкаўскімі сілавікамі беларусе Рамане Бандарэнку.

Запрашаем усіх беларусаў Кіева і украінскіх сябраў ушанаваць памяць героя малітвай.

Вялікая просьба не спазьняцца (паніхіда – кароткая служба, працягласьцю не больш за паўгадзіны).

P.S. Падчас знаходжання ў саборы просьба выконваць меры бяспекі: быць у масках і трымаць дыстанцыю.