Нарвежская кампанія Yara – найбуйнешы выробца ўгнаенняў і адзін з асноўных партнёраў “Беларуськалію”. З беларускай дыяспарай Літвы звязаўся дырэктар кампаніі Yara.
1 сакавіка пройдзе відэаканферэнцыя. Кіраўніцтва кампаніі пакуль не ўпэўнена, але гатовы скасаваць кантракт з “Беларуськаліем”. Гэта мусіць стаць нашай маленькай перамогай у вялікам супрацьстаянні.
Мы павінны аб’яднаць намаганні ды падштурхнуць кіраўніцтва Yara да правільнага рашэння.
Заставацца ўбаку нельга. Атрымалась з ЧС па хакеі – атрымаецца і з Yara! Чакаем вас усіх на акцыі каля амбасады Нарвегіі.
Агульны збор: субота 27 лютага. Амбасада Нарвегіі ў Кіеве. вул. Стралецкая, 15 а 14:00