У апошні час усё часцей узнікаюць размовы наконт таго, што бегчы з беларускага ГУЛАГу некуды. Але ж пад гэтым “некуды” ў асноўным маецца на ўвазе тое, што цяжка выехаць у Польшчу ці Літву. Апошняе адбываецца таму, што адзін вусаты пацук скараціў колькасць прадстаўнікоў консульстваў у Беларусі, а таму заявы разглядаюцца вельмі марудна. Адзін з лайфхакаў — атрымоўваць менавіта працоўную візу, таму што гуманітарныя праз недахоп людзей разглядаюць у апошнюю чаргу. Таму, калі ў вас ёсць час і вы проста сумленны грамадзянін, то падавайцеся, калі ласка, менавіта на працоўную візу.
Што тычыцца сітуацый, калі патрэбна тэрмінова з’ехаць хоць куды, то раім вам звярнуць увагу на краіны, у якія беларусам візы не патрэбны. Гэта Азербайжан, Албанія, Арменія, Аргентына, Грузія, Ізраіль, Казахстан, Малдова, Турцыя і іншыя.
Паралельна з гэтым мы раім адразу звярнуць увагу не толькі на кошты квіткоў, але і на магчымасць легалізацыі, умовы атрымання ВНЖ/ПМЖ і тэрмін знаходжання ў краіне. Таксама заўважым, што, напрыклад, у Малдове альбо Турцыі можна звярнуцца ў консульства Польшчы з нагады атрымання візы.
Акрамя іншага, добрай дапамогай будуць дыяспаральныя чаты, у якіх вы зможаце заўсёды знайсці падтрымку і падказкі ад іншых беларусаў, якія ўжо ўладкаваліся па месту. Знайсці іх вы зможаце праз карту https://dze.chat/ альбо праз пошук у тэлеграме.
Не забудзьце пашырыць тэкст у сваіх суполках. Гэта можа дапамагчы людзям у стрэсавай сітуацыі.