Атрымаць дазвол на часовае пражыванне змогуць асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы на падставе нацыянальных віз, выдадзеных з мэтай прыезду па гуманітарных прычынах, у сувязі з дзяржаўнымі інтарэсамі ці міжнароднымі абавязацельствамі (з абазначэннем «D 21» на візавай наклейцы)
Важна: умовай для атрымання гэтага віду дазволу на часовае пражыванне з’яўляецца тое, што грамадзянін Беларусі пражываў на тэрыторыі Польшчы на падставе такой нацыянальнай візы непасрэдна перад падачай заявы на атрыманне гэтага дазволу.
Дадзеная працэдура будзе дзейнічаць таксама ў выпадках, калі час знаходжання і тэрмін дзеяння нацыянальнай візы быў прадоўжаны ў сувязі з працягам эпідэмічнай надзвычайнай сітуацыі
Дазвол на часовае пражыванне выдае адпаведны па месцу жыхарства грамадзяніна ваявода.
У ваяводскіх ўпраўлення звяртацца ў аддзелы па грамадзянскіх справах і па справах іншаземцаў.
Заява на атрыманне дазволу на часовае пражыванне падаецца асабіста праз наведванне ваяводскага ўпраўлення.
Магчымасць спрошчанай легалізацыі пражывання – гэта яшчэ адна праява асаблівай падтрымкі Польшчай беларускага народу, і дае наступныя перавагі:
1.дазвол будзе выдавацца адразу на тры гады
2.атрыманне дазволу не будзе суправаджацца абавязкам аплаты гербавага збору
3.аплата не будзе спаганяцца падчас выдачы карты пабыту (віду на часовае пражыванне) асобе, якая атрымала такі дазвол
4.уладальнік такога віду дазволу на часовае пражыванне будзе вызвалены з абавязку мець дазвол на працу
5. з 1 студзеня 2023 г. уладальнік гэтага віду дазволу на часовае пражыванне будзе мець магчымасць падаваць заяву на атрыманне польскага падарожнага дакументу для іншаземца.