У Кіеве адбудзецца цырымонія развітання з палеглым ва Украіне беларускім дабраахвотнікам Эдуардам Лобавым.
Цырымонія пройдзе ў суботу, 4 лютага а 14:00 у Саборы Святога Аляксандра (Галоўны касцёл Кіева). Вул. Касцёльная, 17.
Пасля цырымонія развітання таксама адбудзецца ў Варшаве, дзе Эдуард Лобаў будзе пахаваны. Дата і месца будуць абвешчаныя крыху пазней.
Эдуард Лобаў служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Прымаў удзел у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расійскіх акупантаў. Памёр 26 студзеня пад Вуглядарам са зброяй у руках.
Эдуард Лобаў — былы палітвязень. Быў затрыманы 18 снежня 2010 года, а пасля незаконна асуджаны на чатыры гады строгага рэжыму.
Ваяваў ва Украіне з 2015 года.