Украінская праваабарончая арганізацыя, якая займаецца справай нашага зямляка, напісала пост, у якім скардзіцца на ДМС Украіны.
Юры Зайцаў — беларус, які жыве ў Адэсе ўжо 10 гадоў. З пачатку ўторгання акупантаў ён абараняе Ўкраіну. Зараз мае званне старшага матроса і статус удзельніка баявых дзеянняў, узнагароджаны ганаровым знакам Галоўнакамандуючага УСУ «За ўзорнае нясенне вайсковай службы».
Пры гэтым пра гісторыю яго пакут (як яго па запыту КДБ Беларусі неаднаразова судзілі ў Адэсе) можна пачытаць на нашым канале.
Але зараз справа іншага характара. Ён даўно падаўся на статус уцекача. Яму ДМС адмовіла. Ён аспрэчуў гэтую адмову.
Пастановай Адэскага адмінсуда ад 31.01.2022 па справе аб разглядзе заявы аб наданьні статусу ўцекача, пазоў Зайцава задаволены, адмова ДМС у наданьні статусу ўцекача адмененая, ДМС абавязаная паўторна разгледзець заяву.
Прайшло шмат месяцаў, а ДМС не спяшаецца. Таму праваабаронцы і ладзяць агалоску.