Арцём «Грот» Кузьміч стварыў хаб па рэабілітацыі ваяроў з параненнямі. Малады хлопец з Беларусі стаў на шляху расейскага агрэсара яшчэ падчас АТА. Рос прафесійна як вайсковы ў шыхтах спецпрызначэнцаў, удзельнічаў у складаных аперацыях. На адной з такіх місіяў атрымаў параненне, лекары правялі ампутацыю стапы.
«Грот» хутка пачаў аднаўляцца, заняўся джыу-джытсу. Ён пабачыў, што праз гэты від спорту можа не толькі хутчэй адаптавацца пасля ампутацыі, але і дапамагчы іншым ампутантам ды людзям з абмежаваннямі. Гэта адбывалася ў той час, калі трэба было ўжо ўчора ствараць такі праект, які ўжо жыў у сэрцы Арцёма. Калі ад тых, хто ўзяў на сябе права выказвацца ад імя беларускай нацыі ў палітычнай плашчыні, мы атрымалі пустэлю словаў, ды яшчэ далучэння да сваёй тусоўкі чэкісцкага ката Азарава, які пераследваў Арцёма за „наемнічество“.
Дзеля чаго я ўзгадаў гэта ўсё? Каб мы, беларусы, ведалі сваіх герояў і сваіх здраднікаў. І яшчэ больш за тое, каб на прыкладах такіх хлопцаў як «Грот», мы ўцямілі: мы здольныя дасягнуць ўсяго ўласнаручна! Арцём Кузьміч стварыў рэабілітацыйны хаб TMS ды ўжо дапамагае людзям з інваліднасцю адаптавацца да новых умоваў жыцця. Кожны з нас, землякоў Арцёма можа замест перакладання адказнасці на кагосьці, зрабіць нашую нацыю яшчэ больш паспяховай самастойна:
Падпішася на «Грота»: Тое, што я распавёў у гэтым артыкуле, вяршыня айсбергу яго асабістасці.
Падпішыся на хаб TMS: людзі, якім неабходна рэабілітацыя ды падтрымка, дазнаюцца праз праект менавіта ад Цябе і Твайго рэпосту.
Падтрымай праект TMS HUB: фінансава, сувязямі, або зноў такі Сваім голасам – раскажы ўсім, якія Мы – беларусы!
Падпісацца Інстаграм
TMS HUB — реабілітація через спорт для військових з ампутаціями та пораненнями.
21 вересня відбудеться презентація проєкту TMS HUB — спортивного простору, де військові/ветерани з ампутаціями, інвалідністю, пораненнями та ПТСР безкоштовно займаються бразильським…