Беларускія і эстонскія грамадскія арганізацыі звярнуліся да Урада Эстоніі
Яны накіравалі да Урада Эстоніі зварот у сувязі з увядзеннем у краіне ў сакавіку гэтага года шэрагу абмежаванняў, датычных грамадзян Беларусі, незалежна ад іх палітычных поглядаў і грамадска-значнай дзейнасці.
У прыватнасці гаворка ідзе пра прыпыненне прыёму хадайніцтваў ад грамадзян Беларусі на атрыманне статусу электронных рэзідэнтаў, значныя візавыя, адукацыйныя абмежаванні, абмежаванні на працу, у тым ліку для высокакваліфікаваных спецыялістаў. Вядучыя ВНУ Эстоніі зачынілі свае дзверы для беларускай моладзі. Акрамя таго, у сакавіку стала вядома, што на грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны і не атрымалі ў гэтай краіне міжнароднай абароны, не распаўсюджваецца дзеянне часовай абароны ў Эстоніі.
На думку аўтараў звароту, захады Эстонскага Урада можна трактаваць як падтрымку рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў у адносінах да беларускіх грамадзянскіх актывістаў.
Больш падрабязна тут.
@belarusy_zarubezhja