Сёння на парасонавы бчб-шпацыр выйшлі беларускі Беластоку пад антываенным лёзунгам у падтрымку флэшмобу “Дзяўчаты супраць вайны” #я_гуляю_не_вайне!, які абвясьцілі беларускі Адэсы, калі выйшлі на шпацыр, знаходзячыся на вайне, а таксама ў падтрымку парасонавых шпацыроў менскіх дзяўчат, якія выходзілі ў вельмі небяспечных умовах.
“Мы салідарныя з беларускім ды украінскім змаганнем супраць цемры што навісла над нашымі краінамі і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры і ва Ўкраіне церпяць ад тэрору расейскіх акупантаў альбо хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет.
Мы сэрцам поруч і верым ў перамогу дабра, любові ды справядлівасьці!
Нельга здавацца! Сьвятло пераможа цемру!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!” –
сцвярджаюць дзяўчаты.
Легендарныя шпацыры дзяўчат з бчб-парасонамі распачаліся прыканцы жніўня 2020 году ў Менску і былі адной з формаў пратэсту супраць беззаконьня ды гвалту. Так дзяўчаты натхнялі беларусаў на змаганьне.
@belarusy_zarubezhja