Загінуў яшчэ адзін беларусПадчас аперацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад рускіх захопнікаў атры…

Загінуў яшчэ адзін беларус

Падчас аперацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад рускіх захопнікаў атрымаў сьмяротнае параненьне камандзір роты, ваяр Батальёну Кастуся Каліноўскага, Павал “Волат”. У крытычным стане яго спрабавалі давесьці да шпіталя, але не пасьпелі…

“Волат” быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожнага разу Павал падманваў сьмерць – і кожнага разу вяртаўся ў строй.

“Волат” ня вельмі любіў здымацца, таму пасьля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасьці сваім жыцьцём. Памяць ваяроў яго роты, у якім ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў.”


Няхай жа памяць пра Паўла “Волата” жыве ў кожным з нас – за чыю свабоду ён аддаў сваё жыцьцё! Бо тады

ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ!
ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!
ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ СЛАВА!


Нашыя спачуваньні родным і блізкім Паўла.

@belarusy_zarubezhja