Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

​​Далучайся да акцый салідарнасці да Дня палітвязня!21 траўня Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў Д…

*

​​Далучайся да акцый салідарнасці да Дня палітвязня!

21 траўня Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў Днём палітвязня ў Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.

Дзе праходзяць акцыі?

Вільня, Літва: 21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);
22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам ў Вільне “Разам” ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);
Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, акцыя ў порце;
Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);
21 траўня, 13:00-14:00 — імпрэза ў Беларускім Моладзевым Хабе (plac Konstytucji 6);
22 траўня ў 11.30 у касцёле Святога Аляксандра адбудзецца імша па Вітольду Ашурку, адтуль у 13.00 шэсцем усе ахвочыя пойдуць да помніка Каперніку, дзе ў 14.00 адбудзецца акцыя. 
Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці каля помніка Адаму Міцкевічу;
Беласток, Польшча: 21 траўня, 15:30, рэдакцыя Беларускага Радыё Рацыя (вуліца Ciepla, 1)
Прага, Чэхія: 21 траўня, 12:00, Malostranské náměstí;
Эдынбург, Велікабрытанія: 21 траўня, 15:00, Mercat cross;
Лондан, Велікабрытанія: 28 траўня, 14:00-15:30, Ланцуг салідарнасці з палітвязнямі, усходні бок Westminster Bridge, London.
Рыга, Латвія: 21 траўня, 16:00-18:00, падпісанне паштовак, Common Ground, Andrejostas iela, 27.

Акцыі пройдуць па мясцовым часе.

Дасылайце нам свае фотаздымкі з акцый салідарнасці: @Spring96info