У Швейцарыі будуць судзіць былога спецназаўца, які прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні палітычных апан…

У Швейцарыі будуць судзіць былога спецназаўца, які прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні палітычных апанентаў Лукашэнкі

Пракуратура прад’явіла Юрыю Гараўскаму абвінавачанне ў неаднаразовым выкраданні людзей. Яна просіць прысудзіць былому сілавіку год пазбаўлення волі і два гады — умоўна, але на працягу наступных чатырох гадоў ён не павінен парушаць закон – паведамляе “Вясна”.

“Такія справы тэрміну даўнасці не маюць. Дай Бог, каб над іншымі ўдзельнікамі выкрадання хутчэй адбыўся суд. Я буду сведкам і змагу даць паказанні, хто затрымліваў, дзе хто стаяў, хто закопваў”, – заявіў Гараўскі.

Яшчэ ў 2019 годзе Юры звязаўся з DW і заявіў, што датычны да знікнення палітычных апанентаў Лукашэнкі. Па сцвярджэннях Гараўскага, 7 траўня 1999 года ён уваходзіў у склад групы, якая, па загаду заснавальніка САХРу падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі, выкрала і забіла экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня 1999-га — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

@belarusy_zarubezhja