29 мая 2022 года ва Уроцлаве адбылася акцыя беларусаў, прысвечаная Міжнароднаму дню салідарнасці з …

29 мая 2022 года ва Уроцлаве адбылася акцыя беларусаў, прысвечаная Міжнароднаму дню салідарнасці з Беларусамі. Два года таму ў Гародні на перадвыбарчым пікеце быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. Ад гэтага дня ў Беларусі пачаліся рэпрэсіі па палітычных прычынах. У адказ на ціск з боку дзяржавы ды парушэнне палітычных правоў, беларусы пачалі выходзіць на вуліцы, каб выказаць сваю нязгоду супраць парушэння іх правоў.

Вось ужо два гады сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца. Хтосьці стаў вымушанным эмігрантам і з’ехаў у іншыя краіны, хтосьці стаў палітзняволеным і атрымаў вялікія срокі за тое, што імкнуўся зрабіць Беларусь краінай для жыцця. Дзяржава робіць усё магчымае, каб не дапусціць дэмакратычных зменаў у Беларусі і не дазваляе ніякага праяўлення іншадумства. Апроч штампавання тыповых спраў па палітычных матывах, адбылося і ўзгадненне артыкула, які дазвольць выносіць растрэльныя прысуды.
Беларусы не маўчаць, яны застаюцца салідарнымі і падтрымліваюць адзін аднаго і палітвязней.

@belarusy_zarubezhja