Мы адсюль можам толькі здагадвацца, якія цяжкасьці прыходзіцца пераадольваць тым, хто зьехаў. Калі спрабуеш замацавацца ў чужой краіне, занадта шмат энергіі траціцца на тое, каб проста наладзіць які-ніякі дабрабыт, а тут яшчэ ўнутранае патрабаваньне палітычнай актыўнасці.
Таму хочацца, каб вы ведалі: мы адчуваем вашую падтрымку. І хочацца, каб вы змаглі адчуць нашую. Як бы ні здавалася цяжка, не спыняйцеся, кожны ўклад у барацьбу мае значэньне.
Хтосьці можа перажываць, што выхад на вуліцу з плякатам нічым не пагражае чалавеку ў нармальнай краіне, і ён робіць занадта мала, калі не рызыкуе. То недахоп рызыкі можна кампенсаваць актыўнасьцю звыш прывычнага.
Можна звязвацца са спецыялістамі на месцы, раіцца з імі й павялічваць ціск на тых, хто яшчэ эканамічна ці палітычна падтрымлівае рэжым у Беларусі. Мы ведаем, што некаторыя так і робяць, і дзякуем усім, хто знаходзіць на гэтае час. Перадавайце, калі ласка, шчырую падзяку й усім мясцовым, хто дапамагае ў нашай барацьбе!
Einigkeit und Recht und Freiheit! Жыве Беларусь!