Акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў28 траўня ў Лондане прайшла вялікая акцыя падтрымкі беларуск…

Акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў

28 траўня ў Лондане прайшла вялікая акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў, голаса якіх так баіцца дыктатарскі рэжым Лукашэнкі!

На гэты момант у турмах знаходзяцца больш за 1200 прызнаных палітвязьняў (сапраўдная лічба ў разы вышэй) – годных, мужных, неверагодных беларусаў.

Усім ім і іх сем’ям тэрмінова патрэбна наша дапамога: лісты, прадуктовыя кошыкі, юрыдычная, фінансавая і рэабілітацыйная дапамога.

Калі ласка, не заставайцеся ўбаку. Наша сіла – у адзінстве.

Кожны маленькі крок мае значэнне для нашай перамогі, таму што ўсё, на што спадзяецца дыктатура – гэта наша апатыя і пачуццё бездапаможнасці.

Свабоду ўсім палітвязьням!
Разам пераможам!
Жыве Беларусь!

@belarusy_zarubezhja

#StandWithBelarus