ᅠ
100 дзён, як суседняя Украіна гераічна бароніць сваю зямлю.
Колькі загінула вайскоўцаў і цывільных людзей, колькі спалена гарадоў і вёсак, колькі выплакана слёз. Слёз у украінцаў пэўна ўжо не засталося. Засталіся толькі боль і нянавісць.
Што будзе далей? Многа гора будзе яшчэ.
Але, калі краіна і народ вытрымалі гэтыя 100 дзён, то далей будзе вайна эканомік.
За 100 дзён Украіну падтрымлівае ўвесь свет, нават тыя, хто сумняваўся, што Украіна здолее даць адпор.
Агрэсар застаўся адзін. І як бы Расея не надувала шчокі, як бы не грозіла ядзернай зброяй, як бы не вяла інфармацыйныя атакі,
РАСЕЯ ПРАІГРАЛА!
Расея расчалавечылася і раскрыла ўсё сваё імперскае смярдзючае рыла тыраніі.
Успомніце, як за 100 дзён мяняліся мэты вайны. Ад іх “благароднай” мэты ратавання пакрыўджаных яны дайшлі да звычайнага захопу тэрыторый суверэннай дзяржавы. А цяпер яны перасталі хаваць свае сярэднявечныя мэты.
У гэтым сэнсе, калі перамога Украіны ўжо зардзелася, то беларускія ўлады павінны, ох, як думаць. Тая нябачная сцяна, на якую яны абапіраюцца каля двух гадоў, пачала хіліцца.
А нароблена ўжо шмат і не вярнуць нічога.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
&