Створаны тэлеграм-бот, які дапамагае знайсці беларускія мерапрыемствы па ўсім свеце. Далучайцеся!
«Будзьма беларусамі» запускае тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапаможа падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра цікавыя беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Канцэрты і выставы, спектаклі і фестывалі, вечарыны і прэзентацыі, лекцыі і семінары, акцыі салідарнасці — усё, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету, будзе акумуляваць наш бот.
Карыстацца ім вельмі проста:
выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
Далучайцеся і дзяліцеся спасылкай на бот https://is.gd/uaVZjX з сябрамі ўжо сёння!
Будзьма беларусамі ў любой кропцы свету і будзьма разам!