Пачынаецца русальны тыдзень, магічны час, пачатак сапраўднага лета. Але гэтам летам мільёны людзей, асабліва жанчын і дзяўчын, не могуць кайфаваць ад доўгачаканай цеплыні, сонейка, кветнеючай прыроды навокал, бо былі вымушыны кінуць свае дамы.
Вашай увазе прэм’ера песні “Kriwi” “Вярнусь дадому…”
“Прысвячаем гэтую песню ўсім, хто, як і мы, мараць вярнуцца дадому з выгнання. Нам вельмі хочацца, каб надыйшоў час, калі мы ўсе вернемся дадому”