Музей Вольнай Беларусі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку беларусам, польскі…

*

Музей Вольнай Беларусі

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку беларусам, польскім партнёрам, ўсім, хто ўжо далучыўся да стварэння Музея Вольнай Беларусі.

“Мы ўдзячны тым, хто перадае ў фонд музея прадметы музейнага значэння, звязаныя з пратэстным рухам беларусаў супраць рэжыму Лукашэнкі. Дзякуючы вам музейныя калекцыі паступова папаўняюцца цікавымі і каштоўнымі экспанатамі.

Мы ўражаны колькасцю творчых прапаноў па запаўненні музейных залаў беларускімі культурнымі падзеямі – выставамі, канцэртамі, тэатральнымі імпрэзамі. Мы маем намеры як мага хутчэй адчыніць дзверы Музея Вольнай Беларусі і зрабіць яго максімальна даступнай для ўсіх беларусаў культурна-адукацыйнай пляцоўкай.”

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць праект па стварэнні Музея Вольнай Беларусі і паспрыяць яго хутчэйшаму адкрыццю, то зрабіць гэта можна тут.

@belarusy_zarubezhja

#StandWithBelarus