БЕЛАРУСЫ ПЕРАМАГЛІ Ў КІЕВЕ! Падчас галасаваньня па зьмене назоваў вуліц у мэтах “дэрусіфікацыі” на ўсіх трох вуліцах, дзе прапаноўваліся “беларускія” назовы, перамаглі нашыя!
У галасаваньні за новы назоў вуліцы
Дабралюбава перамог
Уладзімір Караткевіч – славуты беларускі пісьменьнік, што вучыўся ў Кіеве.
А вось з вуліцамі
Астраханская ды
Брэсцкая здарыўся прыемны для беларусаў казус: у абодвух галасаваньнях перамог
Кастусь Каліноўскі! Зьвязана гэта хіба ня толькі з постацьцю беларускага барацьбіта XIX ст., але й з
Палком імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе на баку Ўкраіны з першых дзён вайны.
Да жалю, Францыск Скарына ня змог саставіць канкурэнцыю ў змаганьні за новы назоў вуліцы Брэсцкай хіба толькі таму, што “вучыўся ў Піцеры” Дэрусіфікацыя = Беларусізацыя! @MKBelarus з Кіева
ПАДПІШЫСЯ!