– Зло не павінна мець сфераў уплыву. Украіна, Малдова і Грузія раней памылкова лічыліся сферай уплыву Расіі. І ўсе яны сталі ахвярамі яе агрэсіўнай неаімперскай палітыкі.
– Але незалежныя, свабодалюбныя народы і краіны не могуць і не павінны лічыцца сферай уплыву “рускага свету”. Зараз у Аб’яднанай Еўропы ёсць гістарычны шанец даказаць, што ўсе краіны, якія імкнуцца вырвацца з “рускага свету”, атрымаюць усю неабходную падтрымку ад свету цывілізаванага.
– УЕўропе ёсць яшчэ адна такая краіна – Беларусь. І вось нашае пасланне Аб’яднанай Еўропе: мы – не “рускі свет” і не сфера ўплыву Расіі. Мы – еўрапейскі народ, які апынуўся пад расійскай акупацыяй і дыктатурай пуцінскай марыянеткі Лукашэнкі.
– Украіна, Малдова і Грузія ўжо заявілі пра тое, што іх выбар – гэта Еўропа, а не Расія. Яны зрабілі свой цывілізацыйны выбар. Прыйшоў час зрабіць гэты выбар і нашай краіне. Беларусі і Еўропе неабходна зрабіць 3 галоўныя крокі насустрач адзін аднаму.
– Крокі для Беларусі: 1) стварыць пераходны ўрад; 2) пачаць нацыянальна-вызваленчы рух для вызвалення краіны; 3) зрабіць еўрапейскі выбар у якасці вольнай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы.
– Крокі для Еўропы: 1) ізаляваць рэжым Лукашэнкі; 2) прызнаць факт акупацыі Беларусі Расіяй, прызнаць пераходны ўрад і нацыянальна-вызваленчы рух; 3) падтрымаць еўрапейскі выбар незалежнай Беларусі.
– Мы гатовыя рухацца насустрач свабодзе і незалежнасці. Насустрач Вольнай Еўропе. Зрабіце і вы крокі насустрач нам!