Польшча павялічыла імпарт тавараў з Беларусі падчас вайны Расеі супраць Украіны

Беларусы Замежжа

За час вайны Расеі супраць Украіны Польшча толькі павялічыла імпарт тавараў зь Беларусі

За красавік Беларусь прадала тавараў у Эўразьвяз на 3,6$ мільярда. Гэта амаль на траціну (28%) менш, чым было ў даваенным студзені, аднак гандаль усё адно працягваецца.

Радыё Свабода зрабіла аналіз дадзеных Эўрапейскай службы статыстыкі.

Якія беларускія тавары ўсё яшчэ купляюць у ЭЗ

На першым месцы драўніна і вырабы зь яе — за месяц Беларусь прадала ў краіны ЭЗ гэтага тавару на 104€ мільёны. І гэты тавар — лідэр сярод продажаў у ЭЗ за ўсе месяцы гэтага году.

На другім месцы некаштоўныя мэталы — 68€ мільёнаў за красавік. На трэцім месцы — мінэральныя прадукты (32,7€ мільёна), на чацьвёртым — катэгорыя «розныя прамысловыя тавары» (26€ мільёнаў).

Якія краіны ў ЭЗ купляюць найбольш беларускіх тавараў

Польшча — 127€ мільёнаў
Літва — 125€ мільёнаў
Латвія — 39,7€ мільёна

Больш падрабязна па спасылцы.

@belarusy_zarubezhja