Заўтра 2 ліпеня падчас канферэнцыі Варшаўскага Універсітэта “Still without peace. Warsaw East European Conference” адбудзецца дыскусія з удзелам расійскіх, украінскіх і беларускіх сацыёлагаў.
Дакладчыкі прадставяць вынікі даследаванняў грамадскай думкі наконт таго, што адбываецца ва Украіне.
Афлайн:
Аляксей Левінсан (Расія, Левада-Цэнтр, прафесар, кіраўнік аддзела сацыяльна-культурных даследаванняў). Тэма “Расейцы аб падзеях пасля 24 лютага”;
Іна Валасевіч (Украіна, Info Sapiens, намеснік дырэктара). Тэма “Што кажуць даследаванні грамадскай думкі ў перыяд вайны: параўнальны аналіз Расіі і Украіны”;
Андрэй Вардамацкі (Беларусь, Беларуская Аналітычная Майстэрня, прафесар).Тэма “Беларускі зазор – кансалідацыя без сцяга”.
Анлайн:
Леў Гудкоў (Расія, Левада-Цэнтр, намеснік дырэктара). Тэма “Рэстаўрацыя таталітарных структур у пуцінскай Расіі”;
Уладзімір Паніёта (Украіна, Кіеўскі інстытут міжнародных сацыялагічных даследаванняў, дырэктар). Тэма “Стаўленне ўкраінцаў да Расіі і НАТА да і пасля 2014 года”;
Антон Грушэцкі (Украіна, Кіеўскі інстытут міжнародных сацыялагічных даследаванняў, намеснік дырэктара). Тэма “Пераадоленне грамадска-палітычных супярэчнасцей украінцаў на фоне вайны”.
Паслухаць выступленні спікераў можна афлайн і анлайн па спасылцы.
Уваход вольны!
2 ліпеня
з 12.30 да 14.30 (час варшаўскі)
стары будынак бібліятэкі Варшаўскага Універсітэта (аўдю 116), Krakowskie Przedmieście 26/28, Варшава