Наш Дом запрашае на Купалле ў Вільне ў ноч з 8 на 9 ліпеня
Вас чакаюць: спальванне пудзілаў розных пачвар: лукашэнка, пуціна і г.д.; ачышчэнне агнём; замова ад нечысці; рытуальнае развітанне з Сонцам і відовішчы; ігрышчы і карагоды; танцы і спевы; пляценне вянкоў і купальская варажба; святочная вячэра і пошукі папараць кветкі і сустрэча сонца.
Адрас: Пляж Валакампяй 2 / Valakampių II paplūdimys (знайсці на карце) Даехаць можна на аўтобусе нумар 15, да прыпынку 2-asis paplūdimys.
З сабой мець: абрус, святочную вячэру, напоі, камфортны абутак.