Неабходнасць арганізацыі Кангрэса беларусаў
Падчас сустрэчы ў офісе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і каманда НАУ абмеркавалі са Святланай Ціханоўскай працэдуры арганізацыі шырокага прадстаўнічага Кангрэса беларусаў, у парадак якога важна ўнесці наступныя пытанні:

– заснаванне нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі;
– стварэнне органа нацыянальнай улады як выканаўчай і каардынуючай структуры для забеспячэння транзіту ўлады Беларусі і дзейнасці НВР;
– прынцыпы стратэгічнага супрацоўніцтва і падтрымкі Украіны;
– еўрапейскі выбар для беларускага народу.
Альбо мы дзейнічаем рашуча сёння, альбо заўтра не застанецца таго, за што мы змагаемся.