4 ліпеня ў Беларускім Моладзевым Хабе прайшло Адкрыццё Тыдня Беларускай Культуры.У панядзелак беларусы спевамі і танцамі адкрылі Тыдзень Беларускай Культуры ў Варшаве.
На плошчы Канстытуцыі 6 сабралася шмат людзей, сярод якіх быў
Артур Міхальскі — амбасадар Польшчы ў Беларусі. У рамках мерапрыемства выступілі гурты
23:34,
Javaryna, а таксама
дзіцячая танцавальная група Javaryna Kids. Усе жадаючыя маглі навучыцца танцаваць народныя танцы “Ойра-ойра” і іншыя.
Кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба Алесь Лапко нагадаў беларусам пра важную ролю культуры, як моцнага чынніка свядомасці і яднання, а таксама, як шмат добрага беларусы могуць зрабіць разам.
Пасля канцэрту
лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, а беларусы Варшавы задалі ёй свае пытанні.
Падпішыся на Беларускі Моладзевы Хаб!